Главная » FAQ [ Добавить вопрос ]


САКРАМАНТ   СПОВЕДЗІ

 

Калі вернік прыходзіць, каб паспавядацца, святар ветліва яго прымае. Вернік хрысціцца, гаворачы:

 

В.: У Імя Айца, і Сына, і Духа Святога.

 

Сьвятар адказвае:

С.: Амэн.

В.: Пахвалёны ЕзусХрыстус.

С.: На векі вечныя. Амэн.

 

Святар у гэты час моўчкі робіць знак Крыжа над вернікам. Затым заахвочвае яго да веры ў Божую міласэрнасць наступнымі словамі:

 

С.: Няхай Пан Бог будзе ў сэрцы тваім, каб ты пакорна прызнаў(ла) свае грахі.

В.: Амэн.

В.: Апошні раз я быў(ла) у споведзі ... Заданую мне пакуту выканаў (не выканаў);

(Прыступаю да споведзі першы раз).

Я абразіў(ла) Бога наступнымі грахамі (гаворацца грахі):...

Болей грахоў не памятаю, за ўсе грахі шкадую і пастанаўляю выправіцца, прашу даць мне адпушчэнне грахоў і вызначыць пакуту.

 

Затым святар заахвочвае верніка да скрухі, якую вернікможа выказаць гэтымі ці падобнымі словамі:

 

В.: Божа, будзь міласэрны да мяне, грэшнага(най).

 

Святар працягвае правую руку над вернікам і гаворыць словы адпушчэння грахоў. Святар, робячы знак крыжа, кажа:

 

С: ... I я адпускаю табе грахі ў імя Айца, і Сына, + і Духа Сьвятога.

В.: Амэн.

С.: Будзем праслаўляць Пана, бо Ён добры.

В.: Бо Яго міласэрнасць на векі.

С.: Бог дараваў табе грахі. Ідзі ў спакоі.

В.: Дзякую Пану Богу.

 

Споведзь   —   гэта   папулярная   назва   сакрамэнту   паяння   і паяднання. «Катэхізіс Каталіцкага Касцёла» называе яго таксама:

 

—сакрамэнтам навяртання, бо ў ім здзяйсняецца заклік Хрыста да навяртання, вяртання да Айца, ад якога чалавек аддаліўся праз грэх;

 

—сакрамэнтам пакаяння, бо ён паказвае асабісты і касцёльны шлях да навяртання, пакаяння і задаволення з боку хрысціяніна, які ўчыніў грэх;

 

—сакрамэнтам споведзі, бо прызнанне ў грахах — споведзь — з'яўляецца яго істотным элементам, а ў болын глыбокім сэнсе ў ім прызнаецца і праслаўляецца святасць Бога і Яго міласэрнасць дагрэшных людзей;

 

—сакрамэнтам прабачэння, бо праз разграшэнне святара Бог дае таму, хто каецца, прабачэнне і супакой;

 

— сакрамэнтам паяднання, паколькі дае грэшніку Божую любоў, якая прыносіць паяднанне.

 

Разам з сакрамэнтам намашчэння хворых сакрамэнт пакаяння і паяднання з'яўляецца сакрамэнтам аздараўлення. У канстытуцыі пра Касцёл Lumen gentium II Ватыканскага Сабору чытаем: «Тыя,хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу, учыненую Богу, і ў той жа час яднаюцца з Касцёлам, якому праз грэх нанеслі рану і які сваёй любоўю, прыкладам і малітваю спрыяў іх навяртанню». Грэх — гэта перш за ўсё абраза Бога, разрыў еднасці з Ім. Апрача таго, грэх парушае адзінства з Касцёлам, а таму навяртанне адначасова прыносіць Божае прабачэнне і паяднанне з Касцёлам, што літургічным спосабам выяўляе і здзяйсняе сакрамэнт пакаяння і паяднання — споведзь. вяты Аўгустын так піша пра гэты сакрамэнт: «Касцёл атрымаў ключы Нябеснага Баладарства, каб у ім здзяйснялася адпушчэнне грахоў праз Кроў Хрыста і дзеянне Духа Святога. Душа, якая памерла з-за грахоў, у гэтым Касцёле ажывае, каб жыць з Хрыстом, ласка якога нас збавіла». Таму гэтая ўлада адпушчэння грахоў, якую Хрыстус даў свайму Касцёлу, называецца «ўладаю ключоў».

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)

Чаму  трэба  спавядацца

 

     Святы Ян Багаслоў нагадвае нам: «Калі кажам, што не маем граху, — ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды» (пар. 1 Ян 1, 8). Новае жыццё, атрыманае праз сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання — хрост, канфірмацыю і Эўхарыстыю, не выключыла ані крохкасці і слабасці чалавечай натуры. ані яе схільнасці да граху. Таму споведзь з'яўляецца вялікім дарам міласэрнага Бога, бо Ён дае нам яе ў сваім Касцёле як дасканалы лек для душы і дзейсную дапамогу на шляху да збаўлення. Хрыстус устанавіў сакрамэнт пакаяння для ўсіх грэшнікаў — членаў Яго Касцёла, і перш за ўсё для тых, хто пасля хросту ўчыніў цяжкі грэх і такім чынам згубіў ласку хросту і парушыў адзінства Касцёла. Споведзь дае ім новую магчымасць навярнуцца і зноў атрымаць ласку апраўдання. Няма аніводнага граху, нават найцяжэйшага, якога святы Касцёл не мог бы адпусціць. Хрыстус,які памёр за ўсіх, жадае, каб у Яго Касцёле брамы прабачэння заўсёды былі адчынены для кожнага, хто адварочваецца ад граху.

 

Як часта трэба спавядацца

 

     Усім вернікам Касцёл наказвае спавядацца прынамсі раз у год. Разам з тым трэба памятаць, што кожны хрысціянін пакліканы Богам да дасканаласці і да святасці: «Будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш нябесны» (пар. Мц 5,48). Таму належыць імкнуцца заўсёды прабываць у стане асвячальнай ласкі і не адкладаць паяднання з Богам і Касцёлам пасля смяротнага граху. Нават калі ўдаецца ўнікаць смяротных грахоў, пажаданаспавядацца не радзей чым раз у месяц, і асабліва перад вялікімі касцёльнымі святамі. Перад важнымі жыццёвымі падзеямі, напрыклад, па дасягненні паўналецця, перад прыняццем сакрамэнтаў сужэнства, канфірмацыі ці намашчэння хворых, або ў цяжкай хваробе можна здзейсніць генеральную споведзь, гэта значыць зрабіць рахунак сумлення з усяго свайго жыцця або з яго працяглага перыяду і вызнаць усе свае грахі, якія ўдасца ўзгадаць.

 

Хто  прымае  споведзь

 

     Хоць грахі можа прабачыць толькі Бог, аднак, звяртаючыся да апосталаў, Хрыстус даверыў ім служэнне паяднання: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца» (пар. Ян 20, 23). Наступнікі апосталаў — біскупы і іхсупрацоўнікі, святары — працягваюць гэтае служэнне. Толькі святары, якія атрымалі ад касцёльных уладаў права спавядаць, могуць адпускаць грахі ў імя Езуса Хрыста. Усе святары, біскупы і Папа таксама прыступаюць да гэтага сакрамэнту. Касцёл запэўнівае, што кожны святар, які прымае споведзь, абавязаны пад страхам строгага пакарання захоўваць абсалютную таямніцу адносна вызнаных перад ім грахоў. Ён таксама не можа выкарыстоўваць звесткі з жыцця тых, хто каецца, пра якія даведаўся на споведзі. Гэтая таямніца не дапускае ніякіх выключэнняў і называецца «пячаткай сакрамэнту », бо тое, што было вызнана перад святаром, застаецца «запячатаным» сакрамэнтам. У адпушчэнні грахоў святары і сакрамэнты — гэта толькі прылады, якімі Пан наш Езус Хрыстус, адзіны Творца і Даўца нашага збаўлення, жадае карыстацца, каб здымаць з нас нашыя правіны і спасылаць нам ласку апраўдання. Споведзь можа адбывацца толькі пры непасрэдным кантакце таго, хто спавядаецца, са святаром. Забаронена споведзь па тэлефоне, празІнтэрнэт і г. д.

 

Якія ўмовы добрай споведі

 

Каб споведзь была добрай, гэта значыць сапраўднай, трэба захаваць пяць наступных умоваў:

І.Рахунак сумлення — трэба дакладна даследаваць стан сваёй душы з часу апошняй сапраўднай споведзі.

2.Жаль за грахі — трэба шчыра шкадаваць за ўсе свае грахі.

З.Цвёрдае пастанаўленне выправіцца — трэба цвёрда вырашыць зрабіць усё, што ў чалавечых сілах, каб у далейшым пазбягаць усялякага граху.

4.Шчырая споведзь — трэба вызнаць перад святаром усе смяротныя грахі.

5.Выкананне прызначанай пакуты і задаволенне Богу і бліжняму за ўчыненую крыўду — трэба выканаць пакуту, прызначаную спаведнікам, а таксама выправіць шкоду такім чынам, як гэта будзе вызначана на споведзі.

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)

Што такое грэх

 

Грэх — гэта праступак супраць праўды, розуму, чыстага сумлення; гэта недахоп сапраўднай любові да Бога і бліжняга з-за заганнай прывязанасці да некаторых дабротаў. Ён раніць чалавечую натуру і парушае добрыя адносіны паміж людзьмі.

     Святы Аўгустын вызначае грэх як «слова, дзеянне ці жаданне, якое супярэчыць спрадвечнаму закону ».

     Папа Ян Павел II у апостальскай адгартацыі Reconciliatio et Paenitentiaпрысвечанай сакрамэнту паяднання, паглыбляе катэхетычнае вызначэнне граху: «Грэх — гэта выключэнне Бога са свайго жыцця, разрыў адносінаў з Ім праз супраціўленне Яго запаведзі, праз суперніцтва з Ім, падманлівае імкненне быць „як Ён".

     Найбольш унутранай і змрочнай сутнасцю граху з'яўляецца непаслухмянасць у адносінах да Бога, у адносінах да Яго закону, маральнай нормы, якую Ён даў чалавеку, упісаўшы яе ў чалавечаесэрца і пацвердзіўшы ды ўдасканаліўшы праз Аб'яўленне. Грэх — гэта непаслухмянасць чалавека, які актам сваёй волі не прызнае Божага кіраўніцтва ў сваім жыцці, прынамсі ў пэўны яго момант, калі ён парушае Яго закон».

     Корань граху знаходзіцца ў сэрцы чалавека, у яго свабоднай волі, а выяўляецца грэх у думках, словах, учынках і нават у бяздзеянні — у нашых занядбаннях. Да таго ж, мы нясемадказнасць за грахі іншых людзей, калі непасрэдна і дабравольна ў іх удзельнічаем; прымушаем або раім грашыць, а таксама ўхваляем, падтрымліваем ці замоўчваем грэх; не перашкаджаемграшыць, калі мы абавязаныя зрабіць гэта, або абараняем тых, хто чыніць зло.

     Належыць адрозніваць грахі паводле іх цяжкасці. Традыцыя Касцёла, грунтуючыся на Святым Пісанні, адрознівае грэх смяротны ад граху штодзённага.

     Смяротны грэх разбурае любоў у сэрцы чалавека цяжкім парушэннем закону Божага; ён адварочвае чалавека ад Бога, які з'яўляецца яго канчатковай мэтай і найвышэйшым дабром, іпрымушае яго аддаць перавагу нейкім іншым дабротам ніжэйшага ўзроўню. Штодзённы грэх не разбурае любові, але абражае і раніць яе.

 

     Смяротным з'яўляецца такі грэх, які датычыць сур'ёзнай матэрыі і, акрамя таго, учынены цалкам свядома і цалкам дабравольна. Сур'ёзнасць матэрыі вызначаецца дзесяццю запаведзямі. Безумоўна, цяжкасць розных грахоў адрозніваецца: напрыклад, забойства цяжэйшае за крадзеж, а злачынства, накіраванае супраць бацькоў, цяжэйшае, чым супраць чужога чалавека. Поўная ўсвядомленасць азначае веданне чалавекам грэшнага характару ўчынку, яго супярэчнасць закону Божаму. Пад дабравольнасцю маецца на ўвазе згода настолькі свабодная, што яе можна лічыць асабістым выбарам чалавека. Смяротны грэх так называецца таму, што ён цягне за сабою страту любові і пазбаўляе асвячальнай ласкі. Ён парушае ў чалавеку асноўны жыццёвы прынцып, якім з'яўляецца любоў, і такім чынам выклікае неабходнасць новай ініцыятывы Божай міласэрнасці і навяртання сэрца, што звычайна здзяйсняецца ў сакрамэнце пакаяння і паяднання. He выкуплены пакаяннем і Божым прабачэннем, смяротны грэх вядзе да выключэння з Хрыстовага Валадарства і вечнай смерці ў пекле.

     Штодзённы грэх мы здзяйсняем тады, калі не захоўваем меры, прадпісанай нам маральным законам адносна лёгкай матэрыі, або калі не падпарадкоўваемся маральнаму закону адносна сур'ёзнай матэрыі, але не зусім свядома ці дабравольна. Такі грэх можа быць выпраўлены чалавечымі намаганнямі з дапамогай Божай ласкі. I хоць ён не пазбаўляе нас асвячальнай ласкі, прыязнасці Божай, любові і шчасця вечнага, аднак заслугоўвае часовай кары

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)

Якім павінен быць рахунак сумлення

 

     Папа  Ян   Павел   II   у   апостальскай   адгартацыі  Reconciliatio   et Paenitentia  піша:    «Рахунак   сумлення   (...)   павінен   быць   (...) шчырым  і  спакойным супастаўленнем з унутраным маральным законам,   з  евангельскімі  нормамі,   якія   падае  Касцёл,   з  самім Езусам Хрыстом, які з'яўляецца нашым Настаўнікам і прыкладам жыцця, а таксама з Нябесным Айцом, які кліча нас да дабра і дасканаласці».    Для    таго,    каб    споведзь    была    не    проста фармальнасцю ці знешнім абрадам, да яе трэба належным чынам падрыхтавацца. Перш за ўсё трэба папрасіць святла Духа Святога, каб у ім спазнаць усе свае грахі і правіны. Сам рахунак сумлення таксама ў пэўным сэнсе з'яўляецца малітвай, размовай з Богам. Падчас яго трэба добрасумленна прааналізаваць свае паводзіны пасля  апошняй  сапраўднай  споведзі  і  ўзгадаць  усе  смяротныя грахі, учыненыя за гэты час. Разважаючы такім чынам у прысутнасці Бога над сваім жыццём, належыць звярнуць увагу не толькі на смяротныя грахі, але і на грахі штодзённыя, бо свядома  ўчынены  штодзённы  грэх,  які  застаўся  без  пакаяння, паступова падштурхоўвае нас да смяротнага граху. He павінны застацца без увагі і нашыя занядбанні, гэта значыць, усе тыя выпадкі, калі з-за ляноты, фалыпывага сораму ці абыякавасці мы не зрабілі дабро, якое маглі зрабіць.

     Добра зроблены рахунак  сумлення дапаможа ўбачыць нейкія пастаянныя дрэнныя схільнасці, якія рэгулярна штурхаюць нас да граху.   Такую   схільнасць  да  зла   называюць  таксама   галоўнай заганай. Для таго, каб пазбягаць у далейшым тых ці іншых грахоў (асабліва калі яны часта паўтараюцца), неабходна выявіць, што з'яўляецца іх прычынаю — галоўнаю заганай чалавека. Гэта можа быць, напрыклад, недахоп пакоры, недавер да Пана Бога, або празмерная прывязанасць да матэрыяльных дабротаў ці задавальненняў і г. д. Галоўных заганаў можа быць і некалькі, але каб іх выкрыць і ўсвядоміць, трэба быць вельмі шчырым перад Богам і перад сабою і бачыць не толькі знешнія праявы грахоў, але і іх найглыбейшыя матывы.

     Для таго, каб, робячы рахунак сумлення перад споведдзю, не прапусціць чагосьці важнага, можна карыстацца прыкладнымі пытаннямі. Калі ёсць боязь забыцца пра што-небудзь на споведзі, можна зрабіць для сябе занатоўкі, якія адра-зу пасля вызнання грахоў трэба знішчыць. Увогуле добры хрысціянін павінен рабіць невялікі рахунак сумлення штовечар, узгадваючы ўсе падзеі мінулага дня і перапрашаючы Бога за правіны. Гэта вельмі дапамагае ў працы над сабой, робіць сумленне болып чуйным, дапамагае выявіць галоўныя заганы і, безумоўна,прыдасца ў падрыхтоўцы да споведзі.

 

Якім павінен быць жаль за грахі

 

     Катэхізіс  Каталіцкага  Касцёла  следам  за  Айцамі   Трыдэнцкага Сабору вызначае жаль за грахі як «боль душы і нянавісць да ўчыненага граху з пастановаю болып не грашыць у будучыні» (ККК 1451). Жалю ўласцівыя смутак і скруха з-за ўчыненага граху, якія   схіляюць   да   глыбокай   перамены   ўсяго   чалавека   —   да навяртання.    Жаль    уключае    таксама   жаданне    пазбавіцца   ад усялякай  прывязанасці  да граху.  Жаль  павінен  ахопліваць усе смяротныя грахі, а не толькі некаторыя. Калі, напрыклад, хтосьці рэгулярна прапускае  святую  Імшу ў нядзелю  з-за малаважных прычынаў   або   жыве   ў   недазволеных   адносінах,   г.    зн. Без касцёльнага шлюбу, і свядома не жадае выпраўлення, ён не можа атрымаць адпушчэння і ўсіх іншых сваіх грахоў, нават калі шчыра за іх шкадуе.       

     Паколькі грэх не з'яўляецца пачуццёвай праяваю, таксама і жаль за грахі не заключаецца толькі ў пачуццях. Так, некаторыя людзі, учыніўшы грэх, часам гавораць: «Але ж я не адчуваю сапраўднага жалю». Ім здаецца, што жаль павінен праяўляцца ў смутку, што ён вымяраецца сілаю пачуццяў. Прыгнечаны стан пасля ўчыненага граху часта паходзіць з такіх прычынаў,  як расчараванне з-за няздольнасці  валодаць  сабою,  боязь  непажаданых  наступстваў, сорам,    стомленасць   грэшным    жыццём,    крыўда,    прычыненая родным і блізкім і г. д. Такія пачуцці могуць весці да сапраўднага жалю за грахі,  але самі  па сабе  ім  не  з'яўляюцца.  Жаль,  які павінен узнікнуць перад споведдзю, — гэта непадробны боль ад таго, што быў абражаны Бог. Найлепшы выраз жалю — гэта не проста «пабожныя» слёзы, а шчырае жаданне пайсці да споведзі, выправіць   шкоду,   учыненую   іншаму,   выканаць   прызначаную  пакуту, а таксама зрабіць усё магчымае, каб зло не паўтарылася ізноў.

     Жаль, у залежнасці ад матывацыі, можа быць дасканалым ці недасканалым. Калі чалавек шкадуе, што абразіў Бога, якога любіць як найвышэйшае Дабро, — гэта дасканалы жаль. А калі жаль узнікае з-за боязі быць пакараным і навекі пазбаўленым Божай любові, — гэта жаль недасканалы, якога, тым не менш, дас-таткова для таго, каб атрымаць адпушчэнне грахоў у сакрамэнце пакаяння. Калі чалавек не можа прыступіць да сакрамэнту, але яму ўдаецца дасягнуць дасканалага жалю, Бог даруе яму грахі, таму што дасканалы жаль з'яўляецца праявай асаблівай любові, у якой Богу аддаецца перавага перад усімі іншымі дабротамі і не дзеля нейкіх выгодаў, а толькі дзеля Яго самога. Але гэта — надзвычайны выпадак, і дараванне грахоў без споведзі адбываецца толькі тады, калі сапраўды няма магчымасці паспавядацца (напр., калі чалавек у далёкім падарожжы або ва ўмовах жорсткага рэлігійнага пераследу, а не з-за таго, што ў яго «няма часу»). Належыць ведаць, што адной з абавязковых прыкметаўдасканалага жалю з'яўляецца цвёрдае рашэнне паспавядацца пры першай жа магчымасці. Наяўнасць дасканалага жалю не павінна весці да ўнікання споведзі, а наадварот, мусіць абуджаць яшчэ болыпае жадан-не паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Само слова «дасканалы» можа даць не зусім правільнае ўяўленне аб нейкай абсалютнасці і выключнасці, у той час як дасканалы жаль не выключае і іншых матываў, такіх як удзячнасць Богу за Ягодабрадзействы, жаданне неба, страх перад пеклам.

 

Як дасягнуць дасканалага жалю за гахі

 

     Дасканалы жаль за грахі з'яўляецца вынікам багатага духоўнага жыцця і сапраўднай глыбокай пабожнасці. Безумоўна, ёсць розныя малітвы, якія ў спалучэнні з адпаведным настроем і пачуццямі можна лічыць выразам дасканалага жалю, і некаторыя з іх змешчаныя ў нашай кніжцы. Аднак нельга абмяжоўвацца толькі вымаўленнем гэтых малітваў, нават калі гэта робіцца дастаткова пабожна. Акт жалю павінен стаць глыбокім рэлігійным перажываннем. Яго можна дасягнуць, супрацыіастаўляючы бясконцую дабрыню міласэрнага Бога і сваю агідную грэшнасць. Для гэтага можна разважаць пра ўкрыжаванага Хрыста, дзякуючы Яму за набытае коштам уласнай крыві збаўленне для ўсіх людзей. Можна таксама ўзгадаць пра безліч іншых дабротаў і ласкаў, якія мы атрымалі і атрымліваем ад Бога. Лепш за ўсё дзякаваць за канкрэтныя Божыя дары, такія як святыя сакрамэнты. вечнае жыццё, або таксама за часовыя дары: зямное жыццё, час, сям'ю, сяброў, працу і г. д. Такім чынам мы прыходзім да разумення таго, як шмат Бог для нас учыніў і як мала ад нас патрабуе. Затым, узгадаўшы пра ўласныя грахі, трэба задаць сабе пытанне: «А чым я аддзячыў Богу за Яго дабрыню? » Разважаючы такім чынам, мы пачынаем шчыра шкадаваць за свае грахі, якімі абразілі Бога і Яго любоў. Трэба памятаць, што дасканалы жаль за грахі з'яўляецца Божаю ласкаю, якую належыць з пакораю прасіць у Бога і рыхтаваць сваю душу да таго, каб быць гатовым прыняць яе. 

 

Што азначае цвёрдае пастанаўленне выправіцца

 

     Безумоўна, жаль за грахі абуджае ў нас жаданне змяніць сваё жыццё і выправіцца. Таму тут і цяпер трэба пастанавіць, што мы будзем рабіць усё магчымае, каб пазбегнуць сур'ёзных правінаў у будучыні. Кожны чалавек, ідучы да споведзі, павінен мець жаданне больш не грашыць. Трэба прыняць рашэнне трымацца гэтага пастаянна. Калі ў будучыні мы ізноў памылімся, то толькі з-за ўласнай слабасці. У гэты ж канкрэтны момант наша пастанаўленне шчырае, і мы маем намер выконваць яго, а таму можам смела і з пакораю прасіць адпушчэння грахоў. Такім чынам, моцнае пастанаўленне выправіцца — гэта зусім не перакананне, што ўжо больш ніколі не будзем грашыць. На самай справе чалавек можа мець боязь, што ён ізноў памыліцца. Можна, напрыклад, мець вельмі неўраўнаважаны характар. Парывы злосці часта штурхаюць такога чалавека на канфлікты, якія наносяць моцную крыўду яго бліжнім. Такі чалавек робіць пастанаўленне, што выкарыстае ўсе магчымыя сродкі для таго, каб стрымліваць сябе. Аднак пры гэтым ён баіцца, што ў нейкай сітуацыі, хутчэй за ўсё, «сарвецца» ізноў. Нягледзячы на такую магчымасць, яго пастанаўленне выправіцца зроблена належным чынам. Трэба рабіць канкрэтныя пастанаўленні, зыходзячы з асабістай сітуацыі. Так, калі чалавек найчасцей грашыў, абражаючы бліжніх рэзкімі словамі, яму перш за ўсё трэба звярнуць увагу на гэтую загану і зрабіць адпаведнае пастанаўленне, напрыклад, старацца ніколі не павышаць голасу. He варта рабіць шмат пастанаўленняў, трэба ў першую чаргу засяродзіцца на тым, што часцей за ўсё становіцца прычынай нашых падзенняў.

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)

Што трэба рабіць, каб споведзь была сапраўднай

 

     Вызнанне грахоў перад святаром з'яўляецца істотным элементам сакрамэнту пакаяння. Для таго, каб споведзь была сапраўднай, неабходна вызнаць прынамсі ўсе смяротныя грахі, учыненыя з часу апошняй сапраўднай споведзі. У Кодэксе кананічнага права пра гэта гаворыцца: «Вернік абавязаны вызнаць, колькі і якія смяротныя грахі ён учыніў пасля хросту, што праз уладу ключоў Касцёла непасрэдна не адпушчаныя і не вызнаныя ў індывідуальнай споведзі, якія ён узгадаў дзякуючы дакладнаму рахунку сумлення» (nap. кан. 988,§ 1). Такім чынам, вызнаючы які-небудзь цяжкі грэх, трэба як мага дакладней назваць яго і сказаць, колькі разоў ён быў учынены. Вызнаваць штодзённыя грахі неабавязкова, але Касцёл настойліва заахвочвае ўсіх рабіць гэта. Сапраўды, рэгулярнае вызнанне на споведзі нашых штодзённых грахоў дапамагае нам выхоўваць сумленне, змагацца з дрэннымі схільнасцямі, дазваляе Хрысту вылечыць нас, каб ісці наперад у духоўным жыцці. Вызнаючы які-небудзь грэх — ці тосмяротны, ці то штодзённы — пажадана выявіць сваю жыццёвую пазіцыю, якая ёсць коранем граху — галоўную загану. Калі, напрыклад, прычынаю многіх памылак у кагосьці з'яўляеццанедахоп міласэрнасці, ён павінен вызнаць гэта і зрабіць нейкія станоўчыя пастанаўленні, скіраваныя на пераадоленне такога стаўлення. Вялікаю дапамогаю ў гэтым з'яўляюцца належным чынам зроблены рахунак сумлення і парады спаведніка. Для сапраўднасці споведзі неабходна таксама жаданне зрабіць усё магчымае, каб у будучыні больш не чыніць смяротных грахоў, a таксама выканаць прызначаную пакуту і выправіць учыненую крыўду так, як гэта вызначыць спаведнік. Калі хоць адна з гэтых умоваў не была споўненая, споведзь з'яўляецца несапраўднай, адпушчэнне грахоў не адбываецца, і трэба яшчэ раз вызнаць гэтыя грахі на наступнай споведзі, сказаўшы пры гэтым, што папярэдняя была несапраўднай. У выпадку, калі нейкі смяротны грэх не быў вызнаны з-за таго, што пра яго незнарок забыліся сказаць, споведзь з'яўляецца сапраўднай, а гэты забыты грэх трэба вызнаць на наступнай споведзі. Кожная споведзь завяршаецца адпушчэннем грахоў, якое здзяйсняе святар паводле ўстаноўленай формы. У Каталіцкім Касцёле адпушчэнне грахоў адбываецца праз вымаўленне святаром наступных словаў: «Бог, Айцец міласэрнасці, які паяднаў свет з сабою праз смерць і ўвас-красенне свайго Сына і спаслаў Духа Святога дзеля адпушчэння грахоў, няхай дасць табе прабачэнне і супакой праз паслугу Касцёла. I я адпускаю табе грахі ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».

 

Што трэба рабіць і казаць на споведзі

 

     Падышоўшы да канфесіянала (спавядальні), трэба прывітаць святара словамі хрысціянскага прывітання «Пахвалёны Езус Хрыстус!» або «Хвала Хрысту!» і перажагнацца. Затым сваімі словамі трэба сказаць святару, калі ў апошні раз прыступаў да споведзі, ці не забыўся на ёй вызнаць якога небудзь смяротнага граху і ці выканаў прызначаную на папярэдняй споведзі пакуту. Прыходзячы на споведзь да незнаёмага святара, варта сказаць ямупра свой узрост і сямейнае становішча. Таксама пажадана нагадаць пра асноўныя свае дрэнныя схільнасці і заганы, якія з'яўляюцца коранем большасці асобных грахоў. Пасля гэтага спакойна і дакладна вызнаем свае грахі, звяртаючы ўвагу таксама на асаблівыя акалічнасці, у якіх яны былі ўчыненыя. На споведзі не трэба казаць пра грахі і заганы іншых асобаў, калі гэта не з'яўляецца неабходнай акалічнасцю пры вызнаванні ўласных грахоў (напр., калі грэх стаў рэакцыяй на чужое зло), а таксама не варта апраўдвацца. Hi Бог, які даў нам ласку прыступаць да сакрамэнту пакаяння, ні святар, які з'яўляецца Божаю прыладаю для адпушчэння нашых грахоў, не асуджаюць нас, а дапамагаюць вярнуць нам духоўнае здароўе. Калі ўсе грахі, пра якія мы памятаем, будуць вызнаныя, можна сказаць: «Болыы грахоў за акрэслены перыяд не памятаю, але за ўсе свае грахі ад усяго сэрца шкадую. Моцна пастанаўляю больш не грашыць(тут можна сказаць таксама пра тое, якія канкрэтныя пастанаўленні мы хочам зрабіць, або якое задаволенне за грахі хочам выканаць добраахвотна). У цябе ж, ойча, прашу настаўлення і адпушчэння грахоў». Выслухаўшы настаўленне святара, трэба запамятаць пакуту, якую ён прызначыць, а затым, калі ён будзе ўдзяляць адпушчэнне грахоў, трэба ціха прамовіць словы шчырага жалю за грахі. Гэта могуць быць словы мытніка, які з пакораю маліўся ў святыні, кажучы: «Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшнага», або іншая кароткая малітва, напрыклад: «Божа мой, я шкадую, што абразіў Цябе сваімі грахамі. Праз мўку Езуса Хрыста змілуйся нада мною». Пасля малітвы адпушчэння грахоў святар кажа: «Праслаўляем Пана, бо Ён добры», на што трэба адказаць: «Бо Яго міласэрнасць трывае навекі». Тады святар скажа: «Пан адпусціў табе грахі. Ідзі ў супакоі» і злёгку пастукае па сценцы канфесіянала, а ў адказ гаворыцца: «Амэн». На заканчэнне трэба падзякаваць святару за ўдзелены сакрамэнт і, паводле традыцыі,можна пацалаваць святарскую стулу.

     Калі чалавек хоча здзейсніць генеральную споведзь, гэта значыць, вызнаць усе грахі, якія ён учыніў у сваім жыцці, варта загадзя дамовіцца пра гэта са святаром, бо такая споведзь,безумоўна, зойме значна больш часу. Калі, напрыклад, чалавек не быў у споведзі цэлы год і хоча выканаць свой хрысціянскі абавязак, не трэба гэтага рабіць у апошнія дні перад святамі, калі звычайна вельмі шмат жадаючых прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Лепш за ўсё выбраць такі дзень і такі час, калі святар зможа прысвяціць вам столькі ўвагі, колькі будзе неабходна для вашага ж асабістага духоўнага дабра. Трэба таксама памятаць, што непавага да Божага сакрамэнту сама па сабе з'яўляецца цяжкім грахом святатацтва і яшчэ болып павялічвае зло ўсіх іншых грахоў. Таму ні ў якім выпадку споведзь не павінна быць«сімуляцыяй », бо гэта — непасрэдная абраза міласэрнага Бога і непавага да Яго святога Касцёла.

 

Як можна адпакутаваць за свае грахі і выправіць іх

 

     Пакуль за грахі і выпраўленне крыўды прынята называць таксама «задаволеннем », бо гэтыя дзеянні пакліканыя прынесці задаволенне за тое зло, якое прычынілі нашыя грахі. Задаволенне неабходна таксама для таго, каб цалкам аднавіць духоўнае здароўе чалавека, які пакаяўся ў сваіх грахах. У першыя стагоддзі хрысціянства ў Касцёле накладалі вельмі цяжкія пакуты. Часам чалавек павінен быў гадамі пакутаваць за нейкія асабліва цяжкія правіны і публічна каяцца ў іх, не маючы права браць удзел у супольных набажэнствах. Цяпер такое не практыкуецца. Прызначаючы пакуту, святар бярэ пад увагу асабістае становішча таго, хто каецца, і шукае для яго духоўнага дабра. Ён часцей за ўсё прызначае пэўныя малітвы або можа прапанаваць зрабіць нейкі добры ўчынак. Калі чалавек жадае прыняць на сябе якую-небудзь асаблівую, дадатковую пакуту, напрыклад, дабравольнае ўстрыманне ад чагосьці, ахвяраванне і інш., яму абавязкова трэба ўзгадніць гэта са спаведнікам і атрымаць ад яго дазвол.

     Часам можа здарыцца, што чалавек недачуе, якую пакуту ён павінен выканаць, або забудзецца, што яму скажа святар. Ніколі не трэба саромецца далікатна перапытаць святара, а калі гэта немагчыма, то звярнуцца да іншага з просьбай прызначыць пакуту нанава. Калі раптам выкананне прызначанай пакуты з-за нейкіх непераадольных перашкодаў стане немагчымым, трэба папрасіць любога святара замяніць такую пакуту іншай. Выканаць пакуту належыць у любы зручны час да наступнай споведзі. He трэба спяшацца зрабіць гэта як мага хутчэй, але непажадана і адкладаць надоўга. Як толькі з'явіцца магчымасць годна выканаць прызначаную   пакуту,   трэба   яе   абавязкова   выкарыстаць.   Калі чалавек пасля споведзі не паспее выканаць пакуту да таго, як будзе ўдзельнічаць у святой Імшы, ён можа без ваганняў прыняць Камунію.

     Варта адзначыць, што атрымаць адпушчэнне некаторых грахоў можна толькі пры ўмове выпраўлення той крыўды, якая была нанесена бліжняму. Так, скрадзеную рэч абавязкова трэба вярнуць або кампенсаваць яе кошт, калі зварот немагчымы, а той, хто быў вінаваты ў паклёпе ці абгаворы, павінен публічна яго абвергнуць. Калі няма магчымасці выправіць крыўду ў адносінах да таго, каму яна была ўчынена, трэба зрабіць суразмерны добры ўчынак для любога іншага чалавека.

     Задаволенне, якое мы прыносім за нашыя грахі, немагчыма інакш, як толькі праз Езуса Хрыста: мы, якія самі па сабе нічога зрабіць не здольныя, з Яго дапамогаю можам усё (nap. Флп 4, 13). Кожная споведзь павінна быць для нас таксама моцным імпульсам у працы над сабой, скіраванай на духоўнае ўдасканаленне і імкненне да святасці, да якой пакліканы кожны ахрышчаны.

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)

Малітвы перад споведдзю

 

Перад рахункам сумлення

 

     Найлепшы Ойча, Ты ведаеш мяне па імені. Ты паклікаў мяне да існавання і вядзеш па жыцці. У Хрысце Ты ўчыніў мяне Тваім дзіцем і атуляеш айцоўскаю любоўю, а я замест падзякі абражаў Цябе сваімі грахамі і аддаліўся ад Цябе. як блудны сын. Я прызнаю свае грахі і жадаю іх вызнаць. Ойча, дазволь мне вярнуцца да Цябе, каб ужо больш ніколі Цябе не пакідаць.

     Няхай Твой Дух Святы дапаможа мне адкрыта і сумленна паглядзець на сябе і са шчырым жалем ізноў вярнуцца ў Тваю любоў, каб я атрымаў мужнасць і сілы прайсці наступны этап таго шляху, які вядзе да Цябе і да вечнага прабывання з Табою ў Тваім нябесным доме. Амэн.

******

     Духу Святы, Духу святла і праўды, які пранікаеш у глыбіні чалавечых сэрцаў, перад Табою няма нічога ані скрытага, ані таемнага. Прыйдзі і асвяці мой розум, каб я мог узгадаць усе свае грахі і пазнаць іх зло. Напоўні маё сэрца скрухаю, каб я шчыра шкадаваў за ўчыненыя грахі. Умацуй маю волю, каб я рашуча пастанавіў больш не грашыць.

Просьба да Хрыста

     Пане Езу, я прыходжу да Цябе, каб прызнаць таямнічую сувязь паміж маімі грахамі і Тваёю мукаю, маімі ўчынкамі і тым, што  ўчыніў Ты. Прыходжу, каб прасіць у Цябе прабачэння і атрымаць Тваю міласэрнасць. Прыходжу, бо ведаю, што Ты можаш і хочаш прабачыць, бо Ты — мой Адкупіцель і мая надзея. Пане Езу, мой Збаўца, ажыві ўва мне жаданне Твайго прабачэння і надзею на яго. Умацуй маё пастанаўленне навярнуцца і быць верным Табе, каб я з болынай упэўненасцю давяраў Тваёй міласэрнасці. Збаўца мой і Настаўнік, дай мне сілу прабачаць іншым, каб я сам мог атрымаць ад Цябе прабачэнне. Збаўца мой і Пастыр, улі ў маё сэрца здольнасць любіць так, як Ты гэтага жадаеш, каб мы па Тваім прыкладзе і з дапамогаю Тваёй ласкі любілі Цябе, а ў Табе — усіх братоў.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі, Пане.

Паводле Паггы Паўла VI

 

Прыклад рахунку сумлення

     Гэтыя пытанні дапамогуць выпрабаваць сумленне і ўзгадаць свае грахі, а таксама пераасэнсаваць жыццёвыя пазіцыі. Робячы рахунак сумлення, не абавязкова карыстацца менавіта гэтымі пытаннямі. Зрэшты, імі ўвогуле можа не карыстацца той, хто спавядаецца рэгулярна і дастаткова часта.

Уступныя пытанні

     1. Ці прыступаю я да сакрамэнту пакаяння са шчырым жаданнем ачысціць сваю душу, навярнуцца, аднавіць сваё жыццё і ўсталяваць больш глыбокую прыязнасць з Богам, ці, хутчэй, лічу гэта цяжкім і непрыемным абавязкам, які разпораз усё ж такі трэба выконваць?

     2.Ці на папярэдніх споведзях не забыўся пра які-небудзь смяротны грэх? Ці не затаіў якогасьці граху наўмысна? Калі так, перачытай раздзел Што трэба зрабіць, каб споведзь была сапраўднай?

     З.Ці выканаў прызначаную пакуту? Ці выправіў крыўду, якую прычыніў сваімі грахамі? Ці прыклаў дастатковыя намаганні, каб выконваць свае пастановы адносна выпраўлення жыцця?

 

Цяпер прааналізуем сваё жыццё ў святле Божага слова

 

«Любі Папа Бога твайго усім сэрцам тваім»

(пар. Мц 22, 37)

     1. Ці я разумею, што Бог — найвышэйшае Дабро, якое непараўнальна большае за ўсе іншыя зямныя даброты? Ці імкнуся любіць Пана Бога больш за ўсё, верна выконваючы Яго запаведзі, ці больш клапачуся пра часовыя справы? Ці дазваляю Богу прысутнічаць ва ўсіх сферах свайго жыцця? Ці з'яўляюся сведкам Хрыста для свайго атачэння?

     2.Ці маю моцную веру ў Бога, які прамовіў да нас праз свайго Сына Езуса Хрыста? Ці трымаўся паслядоўна вучэння Каталіцкага Касцёла? Ці клапаціўся пра паглыбленне сваёй веры, слухаючы і чытаючы Святое Пісанне — жывое слова Божае? Ці меў час для чытання духоўнай літаратуры, каталіцкіх часопісаў? Ці імкнуўся высветліць не зусім зразумелыя для сябе пытанні, якія датычаць веры або маралі, у адпаведнасці з вучэннем Касцёла? Ці пазбягаў усяго, што магло пашкодзіць маёй веры?

     З.Ці не ішоў часам на кампрамісы са сваёю вераю і сумленнем? Ці не кіраваўся ў сваім жыцці прынцыпам «усе так робяць»? Ці не абмяжоўваў сваёй рэлігійнасці толькі знешнімі праявамі? Ці не імкнуўся скрыць сваю прыналежнасць да Касцёла, баючыся паказацца «дзіўным», «абмежаваным» ці «несучасным»? Можа, упадаў у іншую крайнасць, жадаючы апраўдаць сваёй «выключнай» рэлігійнасцю ўхіленне ад вырашэння надзённых праблемаў? Ці клапаціўся пра належнае рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей?

     4.Ці не прапускаў святой Імшы ў нядзелю і ў абавязковыя касцёльныя святы? Ці быў уважлівы на Імшы, ці імкнуўся браць у ёй чынны і свядомы ўдзел? Ці не занядбаў абавязку прынамсі раз у год спавядацца і прымаць святую Камунію? Ці захоўваў устрыманне ад мясных страваў і ад удзелу ў забавах у вызначаныя Касцёлам дні і перыяды?

     5.Ці не забываўся маліцца раніцай і вечарам? Ці не скарачаў празмерна час на размову з Богам? Ці быў засяроджаным падчас малітвы, ці не думаў пра штосьці іншае, адгаворваючы пацеры? Ці не забываўся ў сваіх малітвах праслаўляць Бога і дзякаваць Яму, a звяртаўся да Яго выключна з нейкімі сваімі просьбамі? Ці давяраў Богу? Ці не злаваўся на Яго, калі штосьці ў жыцці было не так, як гэтага хацелася б? Ці не наракаў на Бога, ці не блюзнерыў, калі Ён «не выслухоўваў» маіх просьбаў?

     6.Ці не цікавіўся празмерна нехрысціянскімі рэлігіямі і культамі? Ці не захапляўся атэістьгчнай і іншай філасофіяй, якая скажае праўду пра Бога і сусвет, прапагандуючы бязбожны светапогляд? Ці не верыў у сілу варажбы, талісманаў, забабонаў,  прыкметаў, гараскопаў?                                                                                                                  

     7.Ці адносіўся да імені Божага з належ-най павагай? Ці не абражаўЯго імя блюзнерствам, ілжываю прысягаю або бессэнсоўнымі воклічамі, у якіх узгадваў Бога, Панну Марыю цісвятых? Ці не спрыяў сваімі агрэсіўнымі паводзінамі ўзнікненню міжканфесійнай варожасці? Ці не выкарыстоўваў рэлігію ў палітычных або камерцыйных мэтах?

     8.Ці не кпіў са святых рэчаў? Ці не высмейваў іншых кірункаў хрысціянства ці чыёйсьці «наіўнай» пабожнасці? Ці меў належную павагу да святых выяваў? Ці не выкарыстоўваў у адзенні або ў аздабленні сваёй кватэры ці пакою сатанінскай сімволікі і нехрысціянскай культавай атрыбутыкі? Ці не слухаў яўна антыхрысціянскую музыку?

     9.Ці не сумняваўся ў беспамылковасці веравучэння Касцёла або прынцыпаў хрысціянскай маралі? Ці не крытыкаваў іх публічна? Ці не даваў зразумець сваімі паводзінамі, што нешта з гэтага лічу няважным, другасным? Ці заўсёды з павагаю ставіўся да духавенства? Ці шанаваў цэлібат святара, шлюб чыстасці кансэкраванай асобы або таго, хто рыхтуецца яго прыняць? Цідапамагаў у патрэбах Касцёла, ці толькі «кідаў» у скарбонку для ахвяраванняў непатрэбную дробязь, што назбіралася за тыдзень?

 

«Любі  бліжняга твайго, як самога сябя»

(пар. Мц 22, 39)

     І.Ці я сапраўды стаўлюся да іншых людзей як да сваіх бліжніх, паступаючы з імі так, як хацеў бы, каб паступалі са мной? Які сэнс укладаю ў паняцці «любоў», «разуменне», «павага » ў адносінах да бліжняга? Ці няма ў маіх адносінах да бліжніх эгаізму і абыякавасці? Ці не засяроджаны я толькі на сабе і сваіх патрэбах?

     2.Ці не ставіўся да кагосьці з пагардаю, як да ніжэйшага за сябе? Ці не выкарыстоўваў іншых людзей, якія залежаць ад мяне, або злоўжываў чыімсыді даверам? Ці не маніпуляваў людзьмі для сваёй выгоды? Ці не занядбоўваў магчымасцяў зрабіць добры ўчынак для душы або для цела бліжняга? Ці не асуджаў кагосьці замест таго, каб дапамагчы добрай парадай? Ці мае паводзіны не былі для кагосьці дрэнным прыкладам і прычынаю спакусы?

     З.Ці шаную я сваіх бацькоў? Ці адношуся да іх з удзячнасцю? Ці ўважлівы я да іх, ці лічуся з іх патрэбамі і клопатамі? Ці не  засмучаю іх, ці не праяўляю да іх абыякавасці? Ці прыслухоўваюся да іх парадаў? Ці падтрымліваю іх? Ці не забываюся за іх маліцца?

     4.Які прыклад я даю ўласным дзецям? Ці прысвячаю ім дастаткова часу, ці проста стараюся «адкупіцца» ад іх, робячы ім падарункі або даючы кішэнныя грошы? Ці цікаўлюся іх жыццём? Ці не патрабую ад іх зашмат, ці не прыгнятаю іх індывідуальнасці, жадаючы бачыць у іх «вундэркіндаў» або спрабуючы рэалізаваць у іх тое, чаго самому не ўдалося дасягнуць у жыцці? Ці не імкнуся ўсё рабіць за іх? Ці не занадта пешчу іх? Ці не адношуся да іх, як да сваёй уласнасці? Ці не абмяжоўваю празмерна іх права рабіць самастойны выбар? Ці не зрываю на іх сваю злосць?

     5.Ці адношуся да сваёй жонкі (мужа) з любоўю і павагаю, як да роўнай сабе асобы? Ці шаную святасць і непарыўнасць сужэнства? Ці імкнуўся падтрымліваць нармальныя адносіны ў сям'і? Ці не лічыў развод магчымым сродкам аблягчыць сабе жыццё? Ці адчуваю сваю адказнасць за духоўны і матэрыяльны дабрабыт сваёй сям'і? Ці сумленна выконваў у сям'і свае абавязкі, ад якіх залежала яе нармальнае існаванне?

     6.Якія мае адносіны да жыцця і здароўя як уласнага, так і іншых людзей? Ці быў я ўдзячны Богу за гэтыя вялікія Ягоныя дары? Ці ў цяжкіх, безнадзейных сітуацыях не меў часам думак пра самазабойства? Ці не забіла сваё ненароджанае дзіця? Ці не стаў прычынаю аборту, ці не даваў згоду на аборт камусьці са сваіх блізкіх? Ці не карыстаўся супрацьзачаткавымі сродкамі? Ці не рызыкаваў уласным жыццём і жыццём іншых людзей, напрыклад, кіруючы аўтамабілем у нецвярозым стане? Ці не нанёс свядома шкоды свайму здароўю ці здароўю іншага чалавека? Ці не ўжываў наркотыкі? Ці не злоўжываў алкаголем, бо кожны раз, калі бываю моцна п'яны, раблю смяротны грэх? Ці не ўчыніў якога-небудзь іншага граху ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення? Ці не нішчыў свайго здароўя і здароўя сваіх блізкіх паленнем тытуню? Ці не біўся і ці не пагражаў камусьці расправаю? Ці не жадаў чыёй-небудзь смерці? Ці не ўпадаў у гнеў і ці не злаваўся на кагосьці без важкай прычыны?

     7.Ці не паводзіў сябе з іншай асобай як з прадметам для атрымання пачуццёвай асалоды? Ці не лічу секс чымсьці такім, чым можна займацца калі захочаш і з кім захочаш проста дляўласнага задавальнення? Ці зберагаў цнатлівасць да шлюбу? Ці захоўваў сужэнскую вернасць ва ўчынках і ў думках? Ці не спрабаваў атрымліваць палавое задавальненне непрыстойнымі спосабамі (мастурбацыя, гомасексуалізм, «нетрадыцыйны» секс, палавыя    ненармальнасці)?Ці    захоўваў    прыстойнасць    у  пацалунках і дотыках? Ці не ўзбуджаў сябе парнаграфіяй? Ці не рабіў камусьці непрыстойных прапановаў? Ці не расказваў брыдкіх анекдотаў? Ці не «смакаваў»  непрыстойных думак ці вобразаў у сваім уяўленні?

     8.Ці не скраў чаго-небудзь? Калі так, то мушу гэтую рэч вярнуць або заплаціць за яе, калі вярнуць немагчыма. Ці зрабіў гэта, калі раней ужо вызнаў такі грэх на споведзі? Ці своечасовавяртаў пазычаныя рэчы або грошы? Ці не пакінуў сабе знойдзеную рэч, калі ведаў, хто з'яўляецца яе ўладальнікам, або мог яго лёгка знайсці? Ці клапаціўся пра дабрабыт сваіх блізкіх? Ці ўтрымліваў сям'ю на належным узроўні, адпаведна сваім прыбыткам? Ці непазбаўляў чагосьці сваіх блізкіх з-за прыхільнасці да алкаголю, цыгарэтаў, азартных гульняў і іншага? Ці не займаўся ашуканствам або махлярствам? Ці заўсёды добрасумленна выконваў сваю працу? Ці разлічваўся своечасова і ў належным аб'ёме за выкананую працу і паслугі? Ці не браў і не даваў хабару? Ці не нішчыў чужую або дзяржаўную ўласнасць? Ці не зайздросціў?

     9.Якім чынам я стаўлюся да праблемы праўды і фальшу? Ці магу назваць сябе сумленным чалавекам? Ці стараюся заўсёды гаварыць праўду? Ці не спрабаваў атрымаць якуюсьці карысць для сябе праз падман? Ці не пашкодзіў чыёйсьці рэпутацыі распусканнем або перадачай плётак? Калі так, то мушу публічна абвергнуць фалынывую інфармацыю. Ці зрабіў гэта, калі раней ужо вызнаў такі грэх на споведзі? Ці не абгаворваў каго-небудзь? Ці не абвінавачваў кагосьці без дастатковых доказаў? Ці прызнаваў сваю віну, ці спрабаваў перакласці яе на іншых? Ці не ўдзельнічаў у агульным цкаванні якога-небудзь чалавека? Ці не даваў ілжывых абяцанняў? Ці не замоўчваў праўды, баючыся пераследу або непрыемнасцяў?

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)

«Будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш нябесны»

(пар. Мц 5, 48)

 

     1. Ці я імкнуся заўсёды быць сапраўдным хрысціянінам, які пакліканы да святасці ў сваім штодзённым жыцці? Ці шаную сваю хрысціянскую і чалавечую годнасць? Ці стараюся выконваць словы Хрыста, які вучыў прабачаць крыўды і любіць непрыяцеляў? Ці малюся я за мір у свеце, за святы Касцёл, у малітоўных намерах (інтэнцыях) Папы, а таксама за тых, каго лічу сваімі непрыяцелямі? Ці звяртаюся да Нябеснага Айца ў малітоўных закліках на працягу дня? Ці малюся на ружанцы? Ці мая малітва паходзіць ад сэрца і з'яўляецца шчырай размовай з Богам, ці ўсё ж такі малапрыемным абавязкам або проста звычкай? Ці не спрабаваў я весці з Богам «дыпламатыі», ці паводзіў сябе з Ім як дзіця з любячым Айцом? Ці раблю што-небудзь для асабістага духоўнага ўзрастання, ці здаволіўся на ўзроўні, дасягнутым яшчэ, можа, у дзяцінстве, пры першай святой Камуніі? Ці дапамагаю бліжнім у пошуках Бога і у духоўным развіцці? Ці прымаю на сябе добраахвотныя ўстрыманні і абмежаванні, прынамсі ў перыяды Адвэнту, Вялікага посту і ў дні пакаяння? Ці памятаю пра смерць? Ці падрыхтаваны я да яе? Ці змагаюся са сваімі слабасцямі, дрэннымі звычкамі і нездаровымі схільнасцямі? Што раблю для гэтага? Ці ўдзельнічаю ў жыцці парафіяльнай супольнасці?

     2.Як я распараджаюся сваім жыццём і часам, якія з'яўляюцца каштоўнымі Божымі дарамі? Ці я ў поўнай меры выкарыстоўваю свае таленты і здольнасці, якія даў мне Бог? Ці накіроўваю іх на самаўдасканаленне і служэнне бліжнім? Ці не баюся адказнасці і сур'ёзнага жыццёвага выбару? Ці рэалістычны мой падыход да жыцця, ці, можа, жыву сваімі марамі і фантазіямі? Ці не залежу занадта ад меркавання іншых людзей? Ці не прымушала гэта мяне часам рабіць учынкі, супраць якіх паўставала маё сумленне? Ці не схільны я да ляноты? Ці не марнаваў свайго часу на празмерна доўгі адпачынак, а таксама перад тэлевізарам або ў Ійтэрнэце?

     З.Ці маю я сапраўдную пакору, якая з'яўляецца праўдзівым бачаннем сябе, сусвету і Бога? Ці ўмею быць удзячным? Ці ўмею слухаць і выслухоўваць іншых людзей, ці пераважна чую толькі сябе? Ці ўмею даводзіць сваю рацыю спакойна і з павагаю да партнёра? Ці ўмею згаджацца з іншымі і прызнаваць свае памылкі? Ці ўмею прабачаць і прасіць прабачэння? Ці з разуменнем адношуся да слабасцяў іншых? Ці не помшчу за крыўды?

     4.Ці дзяліўся тым, што маю, з тымі, хто жыве ў нястачы, і ці вучыў гэтаму  сваіх дзяцей?  Ці  быў  гатовы  на самаахвярнасць дзеля бліжняга? Ці быў уважлівы да патрэбаў тых, хто атачае мяне ў штодзённым жыцці? Ці не кіраваўся ў сваім жыцці прынцыпам «мэта апраўдвае сродкі»? Ці быў умеркаваны ў задавальненні сваіх жыццёвых патрэбаў?

     5.Ці цярпліва пераносіў жыццёвыя цяжкасці, хваробы і страты? Ці заўсёды хапала мне прысутнасці духу і даверу да Бога? Дзе я шукаў суцяшэння ў выпрабаваннях: у малітве ці ў нейкіх адурманьваючых сродках (наркотыках, алкаголю, распусце і г. д.)?Ці не скардзіўся і ці не наракаў на свой «цяжкі лёс»? Ці быў сціплым у словах і паводзінах? Ці не выхваляўся перад іншымі сваімі здольнасцямі, паходжаннем, адукаванасцю, знешнімі дадзенымі або багаццем? Ці стараўся быць заўсёды культурным і выхаваным? Ці не ўжываў лаянкі і брыдкіх словаў? Ці не дазваляў сабе часам у адносінах з супрацьлеглым полам так званага «лёгкага флірту»? Ці не з'яўляецца правакацыйнай мая манера апранацца?

     7. Ці была сумленнай і актыўнай мая грамадзянская пазіцыя? Ці я спрабаваў супрацьстаяць несправядлівасці ў любых яе праявах? Ці не быў абыякавы да праблемаў, якія існуюць у грамадстве, лічачы, што мяне гэта не датычыць? Ці мая маўклівая згода абонеўмяшальніцтва не прывялі да з'яўлення зла, якога можна было пазбегнуць? Ці не карыстаюся незаслужанымі дабротамі або выгодамі? Ці маю мужнасць прызнацца ў гэтым і адмовіцца ад іх? 

     Шчыра адказаўшы сабе на гэтыя пытанні, бачым, наколькі глыбокая бездань нашых грахоў і наколькі высокія вяршыні дасканаласці, да якой кліча Бог усіх сваіх дзяцей, адроджаных праз хрост. Таму ў скрусе будзем шкадаваць за ўсе свае правіны і занядбанні, просячы ў міласэрнага Айца прабачыць іх і аздаравіць нас Яго ласкаю.

 

Акт жалю

     Ойча міласэрнасці, чым адплаціў я Табе за любоў Тваю? Грахамі, занядбаннямі, няўдзячнасцю. Усім сэрцам шкадую за ўсе грахі, якімі абразіў Цябе, майго Стварыцеля і Адкупіцеля. Шкадую, што зняважыў Цябе, Дабро Найвышэйшае і найбольш годнае любові. Шкадую, што змарнаваў заслугі мукі майго Збаўцы і зняважыў Кроў Яго, за мяне пралітую. Шкадую, што абразіў справядлівасць Тваю, Пане, і заслужыў слушную кару. Ойча, зграшыў я супраць неба і супраць Цябе. He варты я называцца дзіцем Тваім. Адчуваю агіду да ўсіх грахоў маіх і адварочваюся ад іх. Цвёрда пастанаўляю пры дапамозе ласкі Тваёй унікаць усіх грахоў і ўсіх абставінаў, якія вядуць да іх. Святая Марыя, Прытулак грэшнікаў, выпрасі для мяне ў Твайго Сына ласку добрай споведзі і адпушчэнне грахоў. Святы Апякуне мой, і ты, Анёл Ахоўнік мой, заступіцеся за мяне перад пасадам Божай Міласэрнасці. Амэн.

Або:

     Пане Божа, ужо столькі разоў я атрымліваў ад Цябе прабачэнне грахоў, але ўсё роўна працягваю Цябе абражаць і пагарджаць Табою, забываючыся пра Тваю дабрыню. Збаўца мой, я гляджу на крыж — знак Тваёй любові да мяне: якія ж прыніжэнні і пакуты Ты цярпеў, каб вызваліць мяне ад грахоў і запаліць у маім сэрцы агонь любові! Усім сэрцам шкадую, Пане, што засмуціў Цябе. Мне вельмі сорамна, што я быў такім няўдзячным і што на Тваю адданасць і прыязнасць не змог адказаць добрым жыццём. Прабач жа мне і на гэты раз. Я ізноў вяртаюся да Цябе. Ведаю, Ты чакаеш мяне, бо да канца мяне палюбіў. Давяраю Табе, Езу Хрыстэ, і прашу: умацуй мае слабыя сілы, каб я болып ужо не грашыў і каб у кожнай сітуацыі кіраваўся воляю Нябеснага Айца і Ягозапаведзямі. Перамяні маё сэрца, каб з кожным днём я ўсё болын прыпадабняўся да Цябе, і дапамажы мне трываць у Тваёй ласцы. Амэн.

       Словы дасканалага жалю:

Божа мой, я шкадую за ўсе свае грахі, бо яны абражаюць Цябе — майго любячага Айца. Абяцаю з дапамогаю Тваёй ласкі больш не грашыць.

 

МАЛІТВА ПАСЛЯ СПОВЕДЗІ

     Хвала і падзяка Табе, Божа, у Тройцы адзіны, бо ў сваёй бязмежнай міласэрнасці праз паслугу святара і Касцёла адпусціў мне грахі.

     Дзякую Табе, Ойча Нябесны, бо мяне, нягоднага грэшніка, ізноў прыняў як сваё дзіця.

     Дзякую Табе, Езу, мой Збаўца, бо сваёю крывёю абмыў маю душу і вярнуў ёй звышна туральнае жыццё.

     Дзякую Табе, Духу Святы, бо даў мне ласку сапраўднага жалю і праз сакрамэнт пакаяння адбудаваў у маёй душы святыню Божую.

     Якое ж вялікае маё шчасце!

     Жадаю ва ўсе вякі праслаўляць Тваю дабрыню, Божа, а цяпер на зямлі цалкам змяніць сваё жыццё і аддаць Табе маё сэрца, бо Ты, Пане, найболып годны любові.

     Прымі ласкава гэтую малітву і пакуту, якую мне прызначыў слуга Твой. Прымі таксама маю працу, ахвяры і жыццёвыя выпрабаванні. Няхай усё гэта паслужыць мне для змяншэння часовай кары, а чаго яшчэ не хапае майму пакаянню, няхай дапоўняць заслугі Тваёй мукі, о найміласцівейшы мой Збаўца. Пане, дай мне ласку вытрываць у маіх пастанаўленнях. Амэн.

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)

ПАРАДАК  СВЯТОЙ  ІМШЫ

 

Уступныя абрады

Святар і народ, стоячы, чыняць знак крыжа.

Святар: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.

Народ: Амэн.

Затым святар вітае народ:

С: Ласка Пана нашага Езуса Хрыста і любоў Бога Айца, і еднасць Духа Святога няхай будуць з усімі вамі.

Альбо:

С: Пан з вамі.

Альбо:

С: Ласка і супакой вам ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста.

Народ адказвае:

Н.: I з духам тваім.

Біскуп гаворыць:

Біскуп: Супакой вам.

Народ: I з духам тваім.

Чын пакаяння

Святар заахвочвае вернікаў да пакаяння:

С: Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мы годна маглі скласці Найсвяцейшую Ахвяру.

Настае кароткае маўчанне.

Потым усе разам здзяйсняюць чын агульнага вызнання грахоў:

Усе: Спавядаюся Богу ўсемагутнаму, * і вам, браты і сёстры, * што зграшыў я вельмі * думкаю, * словам, * учынкам і занядбаннем:*

(і, удараючы сябе ў грудзі, гавораць:)

мая віна, * мая віна, * мая вельмі вялікая віна. *

(далей працягваюць:)

Таму прашу Найсвяцейшую * заўсёды Панну Марыю, * усіх Анёлаў і святых, * і вас, браты і сёстры, * памаліцца за мяне * да Пана Бога нашага.

Альбо:

С: Змілуйся над намі, Пане.

Н.: Бо зграшылі мы супраць Цябе.

С: Акажы нам, Пане, Тваю міласэрнасць.

Н.: I дай нам Тваё збаўленне.

Святар просіць аб адпушчэнні грахоў:

С: Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.

Н.: Амэн.

Пасля гэтага гаворыцца "Пане, змілуйся над намі" ("Kyrie, eleison"):

С: Пане, змілуйся над намі.                                Kyrie, eleison.

Н,: Пане, змілуйся над намі.                               Kyrie, eleison.

С.: Хрыстэ, змілуйся над намі.                           Christe, eleison.

Н.: Хрыстэ, змілуйся над намі.                           Christe, eleison.

С: Пане, змілуйся над намі.                                Kyrie, eleison.

Н.: Пане, змілуйся над намі.                               Kyrie, eleison.

Затым, калі прадпісана, спяваецца ці прамаўляецца гімн "Хвала на вышынях Богу".

Хвала на вышынях Богу

Хвала на вышынях Богу, * а на зямлі супакой людзям добрай волі. * Хвалім Цябе, * благаслаўляем Цябе, * кланяемся Табе, * праслаўляем Цябе, * дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. * Пане Божа, * Валадару нябесны, * Божа, Ойча ўсемагутны. * Пане, Сыне Адзінародны, * Езу Хрыстэ, * Пане Божа, * Баранку Божы, * Сыне Айца, * які бярэш на сябе грахі свету, * змілуйся над намі. * Які бярэш на сябе грахі свету, * прымі маленне нашае. * Які сядзіш праваруч Айца, * змілуйся над намі. * Бо толькі Ты святы, * толькі Ты наш Пан, * толькі Ты Найвышэйшы, * Езу Хрыстэ, * з Духам Святым * у хвале Бога Айца. * Амэн.

малітва дня - Калекта

Пасля заканчэння гімна святар гаворыць:

С: Молімся.

Усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца.

Потым святар, развёўшы рукі, гаворыць малітву дня (калекту), на заканчэнне якой народ адказвае:

Н.: Амэн.

Літургія слова

Затым лектар ідзе да амбоны і чытае першае чытанне, якое ўсе слухаюць седзячы. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:

Лектар: Гэта слова Божае.

У.: Дзякуем Пану Богу.

Псальміст альбо кантар спявае ці чытае псальм, а народ паўтарае рэфрэн. Потым, калі ёсць другое чытанне, лектар чытае яго з амбоны, як і першае. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:

Л.: Гэта слова Божае.

У.: Дзякуем Пану Богу.

Потым усе ўстаюць і спяваецца "Аллелюя" альбо іншы спеў, прадпісаны ў рубрыках, у залежнасці ад патрабаванняў літургічнага перыяду.

Потым святар (дыякан) гаворыць:

С: Пан з вамі.

Н.: I з духам тваім.

С: Чытанне святога Евангелля паводле N.

На гэтыя словы ўсе чыняць знак крыжа на чале, вуснах і грудзях. Гэта азначае, што мы вызнаём вучэнне Хрыста думкаю, гатовыя абвяшчаць словам і выконваць.

Н.: Хвала Табе, Пане.

Потым святар (дыякан) абвяшчае Евангелле.

Скончыўшы чытанне, святар (дыякан) гаворыць

С: Гэта слова Пана.

Н.: Хвала Табе, Хрыстэ.

Потым прамаўляецца гамілія.

Пасля гаміліі, калі прадпісана, спяваецца ці прамаўляецца сімвал альбо вызнанне веры:

Вызнанне веры

Веру ў адзінага Бога, * Айца ўсемагутнага, * Стварыцеля неба і зямлі, * усяго бачнага і нябачнага. * I ў адзінага Пана Езуса Хрыста, * Сына Божага Адзінароднага, * з Айца народжанага перад усімі вякамі; * Бога ад Бога, * Святло ад Святла, * Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, * народжанага, не створанага, * адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. * Ён дзеля нас, людзей, * і дзеля нашага збаўлення * зышоў з неба. *

(ад наступных словаў і да словаў "стаўся чалавекам" усе схіляюцца)

I ўцелавіўся ад Духа Святога * з Дзевы Марыі, * і стаўся чалавекам. * Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, * быў замучаны і пахаваны. * I на трэці дзень уваскрос паводле Шсання, * і ўзышоў на неба, * сядзіць праваруч Айца. * I зноў прыйдзе ў хвале * судзіць жывых і памерлых, * і Яго Валадарству не будзе канца. * Веру ўДуха Святога, * Пана і Жыватворцу, * які з Айца і Сына паходзіць; * якому разам з Айцом і Сынам * належыць пакланенне і хвала; * які прамаўляў праз прарокаў. * Веру ўадзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. * Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў * і чакаю ўваскрашэння памерлых * і жыцця вечнага ў будучым свеце. * Амэн.

Замест нікейска-канстантынопальскага сімвала веры, асабліва ў перыяд Вялікага посту і падчас Велікоднага перыяду, можа ўжывацца хросны сімвал Рымскага Касцёла, так званы Апостальскі.

Затым адбываецца агульная малітва, альбо малітва вернікаў.

Эухарыстычная літургія

Усе сядаюць, распачынаецца падрыхтоўка дароў. Калі няма спеву на ахвяраванне, святар  гаворыць:

С: Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі хлеб, плод зямлі і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб ён стаў для нас хлебам жыцця.

Н.: Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.

Потым святар бярэ келіх, і гаворыць:

С: Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі віно, плод вінаграднай лазы і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб яно стала для нас напоем духоўным.

Н.: Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.

Усе ўстаюць.

Затым, святар гаворыць:

С: Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны.

Народ устае і адказвае:

Н.: Няхай Пан Бог * прыме ахвяру з рук тваіх * на праслаўленне і хвалу імя свайго, * а таксама на карысць нам * і ўсяму Касцёлу святому.

Потым святар прамаўляе малітву над дарамі, на заканчэнне якой народ адказвае:

Н.: Амэн.

Эухарыстычная малітва

Святар распачынае эўхарыстычную малітву. Ён гаворыць:

С: Пан з вамі.

Н.: I з духам тваім.

С: Угору сэрцы.

Н.: Узносім іх да Пана.

С: Падзякуем Пану Богу нашаму.

Н.: Годна гэта і справядліва.

Святар спявае альбо чытае прэфацыю. На заканчэнне прэфацыі ён разам з вернікамі спявае альбо гучным голасам гаворыць:

Святы, Святы, Святы, * Пан Бог Усемагутны. * Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. * Гасанна на вышынях. * Благаслаўлёны той, * хто прыходзіць у імя Пана. * Гасанна на вышынях.

Потым святар гаворыць:

С: Сапраўды, Божа, Ты святы, крыніца ўсялякай святасці. Таму просім Цябе,+

У нядзелю

Таму ў еднасці з усім Касцёлам у першы дзень тыдня, калі Езус Хрыстус уваскрос і спаслаў на апосталаў Духа Святога, праз Хрыста просім Цябе, усемагутны Божа, +

Вернікі кленчаць.

Святар, звёўшы рукі і трымаючы іх над дарамі, працягвае:

+  асвяці гэтыя дары расою Духа Твайго, каб яны сталіся для нас  Целам +  і  Крывёю  нашага  Пана  Езуса  Хрыста.

Ён, калі дабравольна выдаў сябе на мукі, узяў хлеб і, падзяку Табе сжладаючы,  ламаў  і  раздаваў  сваім  вучням,  кажучы:

                   БЯРЫЦЕ I ЕШЦЕ 3 ГЭТАГА ЎСЕ,

                   БО ГЭТА ЁСЦЬ ЦЕЛА МАЁ,

                   ЯКОЕ ЗА ВАС БУДЗЕ ВЫДАНА.

Паказвае кансэкраваную Гостыю народу, кладзе яе на патэну і, укленчыўшы, адаруе. Потым працягвае:

Падобным чынам па вячэры узяў келіх, зноў Табе падзяку складаючы, падаў сваім вучням, кажучы:

                БЯРЫЦЕ I ЕШЦЕ 3 ЯГО ЎСЕ,

                БО ГЭТА ЁСЦЬ КЕЛІХ КРЫВІ МАЁЙ

                НОВАГА I ВЕЧНАГА ЗАПАВЕТУ,

                ЯКАЯ ЗА ВАС I ЗА МНОГІХ БУДЗЕ ПРАЛІТА

                ДЗЕЛЯ АДПУШЧЭННЯ ГРАХОЎ.

                ГЭТА ЧЫНІЦЕ НА МАЮ ПАМЯЦЬ.

Потым усе ўстаюць, а святар гаворыць:

С: Гэта вялікая таямніца веры.

Н.: Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, * вызнаём Тваё ўваскрасенне * і чакаем Твайго прыйсця ў хвале.

Альбо:

С: Вызнаем таямніцу веры.

Н.: Пане, калі спажываем гэты хлеб * і п'ем з гэтага келіха, * абвяшчаем Тваю смерць * і чакаем Твайго прыйсця ў хвале.

Альбо:

С: Вялікая таямніца веры.

Н.: Збаўца  свету,  збаў  нас, * бо праз крыж і ўваскрасенне *  Ты  нас вызваліў.

Потым, развёўшы рукі, святар гаворыць:

С: Успамінаючы смерць і змёртвыхпаўстанне Твайго Сына...

зводзіць рукі, заканчвае малітву еловамі:

...праз Сына Твайго, Езуса Хрыста.

Бярэ патэну з Гостыяй і келіх, крыху ўздымае іх і гаворыць:

С: Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце, Табе, Божа, Ойча ўсемагутны, у еднасці Духа Святога ўся пашана і хвала праз усе вякі вечныя.

Н.: Амэн.

Абрад Камуніі

Пасля эўхарыстычнай малітвы, святар гаворыць заклік да "Малітвы Панскай":

С: Памятаючы збавенныя запаведзі, і Божым настаўленнем навучаныя, асмельваемся казаць:

Разводзіць рукі і разам з народам працягвае:

Ойча наш, * каторы ёсць у небе, * свяціся імя Тваё, * прыйдзі Валадарства Тваё, * будзь воля Твая, * як у небе, так і на зямлі. * Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння * і адпусці нам правіны нашы, * як і мы адпускаем вінаватым нашым, * і не ўводзь нас у спакусу, * але збаў нас ад  злога.

Потым свягар працягвае:

С:   Просім  Цябе,  Пане,  збаў  нас  ад  усяго  злога,  дай  ласкава супакой у дні нашыя, дапамажы нам у міласэрнасці Тваёй, каб мы былі   заўсёды   вольныя   ад   граху  і,   захаваныя   ад   усялякага неспакою, чакалі спаўнення шчаслівай надзеі і прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста.

Народ завяршае малітву, адказваючы:

Н.: Бо Тваё валадаоства * і моц, * і хвала навекі.

Пасля. святар гаворыць:

С: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў апосталам Тваім: Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Просім, не зважай на грахі нашыя, але на веру Касцёла Твайго і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй адарыць яго супакоем і еднасцю. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.

Н.: Амэн.

С: Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі.

Н.: I з духам тваім.

С: Перадайце бліжняму знак супакою.

Усе паводле мясцовага звычаю перадаюць адзін аднаму знак супакою, адзінства і любові. Святар перадае знак супакою дыякану альбо прыслугоўваючаму.

Потым святар бярэ Гостыю, ламае яе над патэнай і часцінку апускае ў келіх. У гэты час народ спявае альбо прамаўляе:

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.       

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, адары нас супакоем.

Пасля спеву "Баранку Божы" вернікі кленчаць.

Святар укленчвае, бярэ Гостыю і, трымаючы яе крыху ўзнятай над патэнаю альбо над келіхам, павярнуўшыся да народа, гучным голасам гаворыць

С: Вось Баранак Божы, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету. Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную.

I разам з народам дадае:

У.: Пане, * я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, * але скажы толькі слова, * і будзе аздароўлена душа мая.

Святар з пашанаю прымае Цела і Кроў Хрыста.

Пасля гэтага бярэ патэну альбо пушку (цыборыюм), падыходзіць да тых, хто будзе прымаць Камунію, і, паказваючы кожнаму з іх крыху ўзнятую Гостыю, гаворыць:

С: Цела Хрыста.

Той, хто прымае Камунію, адказвае:

Амэн.

I прымае Камунію.

У той час, калі святар прымае Цела Хрыста, пачынаецца спеў на Камунію. Калі ўдзяленне Камуніі скончыцца, святар, дыякан ці акаліт пурыфікуе патэну над келіхам

Пэўны час можна захоўваць маўчанне альбо спяваць ці прамаўляць псальм альбо іншы спеў хвалы ці гімн.

Потым, стоячы пры алтары ці каля свайго месца, святар, павярнуўшыся да народа, са зведзенымі рукамі гаворыць:

С: Молімся.

Калі не было маўчання адразу пасля Камуніі, усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца. Потым святар гаворыць малітву пасля Камуніі, на заканчэнне якой народ адказвае:

Н.: Амэн.

Абрад заканчэння

С: Пан з вамі.

Н.: I з духам тваім.

С: Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын,   і  Дух Святы.

Н.: Амэн.

С: Ідзіце ў супакоі Хрыста.

Н.: Дзякуем Пану Богу.

На заканчэнне пантыфікальнай святой імшы біскуп гаворыць:

Б.: Пан з вамі.

Н.: I з духам тваім.

Б.: Няхай імя Пана будзе благаслаўлёна.

Н.: Цяпер і навекі.

Б.: Дапамога наша - у імені Пана.

Н.: Які стварыў неба і зямлю.

Б.: Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец    і Сын, * і  Дух *  Святы.

Н.: Амэн.

Б.: Ідзіце ў супакоі Хрыста.

Н.: Дзякуем Пану Богу.

Добавил: Барыс Ручнік (benedict)